Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея. Яна яму гаворыць: «Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго». — «Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!» — «Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ?» І прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць із сваей койкі: «Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо». — «Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў?» — «Што б я рабіў? За госця прыняў бы». Яна гаворыць: «Можэ прынялі б яго так, як першага?» — «Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму»,
Яна выходзіць на двор і гаворыць брату: «Пакорно абхадзісь!» — «Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба». Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу. «Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш». А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць: «Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу». — «Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо![587]. Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма. «Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!» І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць: «Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом». Швагер яму сказаў: «Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!» Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.
Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе. «Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!» — «Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весе́льшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет».
Пашла матка по́ ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці». Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе: «Гэта дар божый!» Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі[588] гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам: «Не сподзевайсе[589] мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям». Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі: «Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы паследній?» Яны гавораць: «Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній», — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было́ два брата і сястра. «А гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць». Яны яму гавораць: «Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?»[590] Ён ім гаворыць: «Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу».
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся. «Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць». Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу: «На́ цябе гэта жалезо, несі до каваля[591] і здзелай мне булаву сяміпудаву». Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!»[592] Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава». Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм[593], і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд[594] заесць, бо я млад юноша...»
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца: «Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе». Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай». Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты́ і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падае́ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два». — «Ён раждзён без мяне».
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго». Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті...» І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло. «А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?» Змей думаець сабе: «Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков».
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба. «Ізволь кушаць, швагер!» — «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу». І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два. «Даволен лі ты, швагер, у мяне?» — «Даволен, не даволен — калі больше няма!» — «Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсём сваём добре. «Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?» — «Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!» Ён гаворыць: «Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку».
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны. «Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!» — «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!» — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў[595] сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі[596] паляцела, а як дмухнуў[597] — попел стаў, аж не было! «Ну што? Я сваё дзело споўніў!» — «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?» Пакацігарошак гаворыць яму: «Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!» А змей гаворыць: «Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!» Ён кажэ: «Усё едінственно нам пабіцца». — «Ну, — гаворыць змей, — на́ табе руку». І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка. «Адначе я тым не даволен», — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.
І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» — «Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» Пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў». — «Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна». — «Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым[598] плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?» — гаворыць Пакацігарошак. — «Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.