І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» — «Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся». Змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» Пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў». — «Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна». — «Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу». Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым[598] плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс. «Ну што, нацешыўся, швагер?» — гаворыць Пакацігарошак. — «Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць». Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.
І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном[599] шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук[600] з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за на́гу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць: «Хто ў том тулобіще есць — акажысь!» — «Я, Пакацігарошак». Крук яму гаворыць: «Што ты ад мяне жалаеш?» — «Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце».
Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам. «Я цяпер увераю[601], ці верная то вада?» Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло[602]; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры. «Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому». І пашлі яны ўсе ўчатвяром.
Вод браты, войшо́ўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу. «Браццы, што вы робіце нада мною?» — «Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе». Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць: «Ізвольце вам дроў!» — «Ідзі, сынок, ў хату».
Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць[603]; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!»
Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара. «Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?» А Пакацігарошак спрашывая ў яго: «Хто ты есць такой?» Ён яму атвечая: «Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара». — «Ці хочэш быці маім таварыщам?» — гаворыць Пакацігарошак. А ён: «Можна, хачу табе служыць». І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб. «Здрастуйце, браццы!» — «Здаров!»[604] — «Какіе вы людзі есць?» — спрашывая Вернідуб. «Пакацігарошак і Вернігара». — «Куды ж вы ідзеце?» — «Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць». — «Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?» — «Можна!» — гаворыць Пакацігарошак.
І прыходзяць яны ў горад являюцца цару. «Какіе вы людзі есць?» — «Мы сільнамагущы багатыры». — «Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся[605] змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!» — «На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?» Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў[606] защабетау, а хорт[607] заскімліў[608]. Ён коня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць, — выхадзі, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». Гаворыць Пакацігарошак: «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца». І началі яны стражацсь[609]: Пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх[610] зме́ю па галаве. Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць: «Ну, браццы, толькі Пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!» Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі[611] паследніе голавы, каня змеінага ўзялі ў стайню[612], сокала́ ў клетку, а хорта ў псарню; а Пакацігарошак узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а тулобіще скацілі ў огненную рэку.
Прыходзяць яны к цару, і Пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной праўды. Цар іх благадарыць: «Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно». І з радосці ударіў ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў. Вод яны хадзілі паўсюду, пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.
Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад каліновы мост, на огненную рэку, і ўдруг падходзіць сяміглавы змей. Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, хорт заскімліў. Змей сейчас каня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. Ну, — гаворыць ён, — вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». — «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І началі яны стражацсь, збілі багатыры змею шэсць галоў; сядмая зосталася. Змей гаворыць: «Дай-ка аддыхнем!» А Пакацігарошак гаворыць: «Не дажыдай, каб я табе аддыхаць даў!» Сталі яны апяць стражацсь, збіў ён і паследняю галаву, павырезываў языкі і палажыў ў карман, а тулобіще бросіў ў огненную рэку. Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для імянной праўды.
У трэці раз тож паўночно ідуць яны к каліноваму масту́ і к огненной рэке; ўдруг падходзіць к ім дзевяціглавы змей. Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, а хорт заскімліў. Змей каня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак. А ну, вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца». Пакацігарошак гаворыць: «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І сталі яны стражацсь, і збілі багатыры восім галоў, дзевятая зосталася.
Пакацігарошак гаворыць: «Дай-ка аддыхнем, нечыстая сіла!» Яна гаворыць: «Аддыхай — не аддыхай, а са мною не свладзееш; ты і братоў маіх пабедзіў абманом, не сілаю». Пакацігарошак ні столькі ваюець, как думаець, як бы змея абмануць; адначэ і здумал, і гаворыць: «Да шчэ вашага брата многа есці іззаді — ўсех прыбяру!» Удруг яна аглянулася, а ён і дзевятаю галаву зняў, павырезываў языкі, палажыў сабе ў карман, а тулобіще ў огненную рэку бросіў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць: «Благодару вас, сільнамагущы багатыры! Жывице сабе з богом і з радосцю і смеласцю і бярыця, сколькі вам нужна, золота, сярэбра і бумажнай манеты».
После сёго ўсе тры змеіные жаны сашліся ў адно место і ўкладываюць между сабою савет[613]. «Адкудава яны ўзялісь, што нашых мужоў пабілі? Ну, жэнщыны мы не будзем, еслі не звядём іх з свету!» То меньшая гаворыць: «Ну, сястрыцы! Пайдзем мы па бальшой дарозе, куда яны будуць ідці. Я зраблюся прыкраснаю койкаю, і яны, ўтаміўшыся, як сядуць на койке, то ўсем трём будзе смерць!» А другая гаворыць к ёй: «Кады ты ім нічаго не зробіш, то я зраблюся яблынькаю над бальшою дарогаю, і як стануць яны ка мне падходзіць — во́зьме іх прыятны запах, а як папробуюць тых яблак, то ўсем будзе смерць!»
Вот пад’язджаюць багатыры к прыкраснай койке; Пакацігарошак махнуў по ней наўхрест саблею — дак і палілася кроў! Пад’язджаюць яны к яблыньке. «Брат Пакацігарошак, дай-ка з’едім па яблычку», — гавораць багатыры, а ён кажэ: «Кады можна, браццы, так з’едім, а кады неможна, так дальш паедзім». Выймая ён саблю і махнуў яблыньку наўхрест, і палілася ўдруг кроў. Паспешаець за імі трэцяя змея і пусціла сваю пасць ад землі да неба. Відзіць Пакацігарошак, што ім каратко прыходзіцца; как спасцісь? Аглядаецца ён і увидаў, што яна на яго напіраець, і бросіў ёй тры кані ў рот. Паляцела змея да сіня мора ваду піці, а яны ўшлі дальш.